У Латвіі лічаць, што на мяжы з боку Беларусі мігранты маглі ўчыніць пажар

На латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv
На латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv

У Латвіі лічаць, што на мяжы з боку Беларусі мігранты маглі ўчыніць пажар. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Дзяржаўнай памежнай аховы Івар Рускуліс. Паводле яго слоў, пажар адбыўся ў аўторак на тэрыторыі ў некалькі гектараў. Тая мясцовасць амаль не заселена, таму латвійскія памежнікі і дапускаюць, што прычынай узгарання сталі мігранты, якія не пакідаюць спробаў нелегальна трапіць у Латвію. Але іх спыняюць і адпраўляюць назад у РБ (сёлета было спынена 2623 спробы незаконнага пераходу мяжы), паведамляе Delfi.

Рускуліс адзначыў, што падчас пажару на беларускай тэрыторыі з латвійскага боку паставілі аўтацыстэрну — на выпадак, калі агонь перакінецца на тэрыторыю Латвіі. "Ёсць высокая рызыка, што такія дзеянні могуць быць ажыццёўлены і на нашым баку. Наўмысна ці не — гэта іншае пытанне", — кажа ён пра пажар і мігрантаў. Прэс-служба Мінлясгаса Беларусі пацвярджае, што ў Віцебскай вобласці днямі былі зафіксаваныя тры пажары.

У красавіку ў Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі наносяць шкоду латвійскай памежнай інфраструктуры — "рэжуць і ламаюць" агароджу на мяжы, каб мігранты маглі патрапіць у Латвію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі