У Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі — вандалы і шкоднікі

На латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv
На латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv

У Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі "рэжуць і ламаюць" агароджу на мяжы, кажа начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуяц. Паводле яго слоў, беларускія памежнікі наносяць шкоду латвійскай памежнай інфраструктуры. "Яны пашкоджваюць пастаянную агароджу", цытуе словы Пуяца Delfi.

Беларускія памежнікі не проста вандалы і шкоднікі. Па версіі латвійскага боку, агароджу ламаюць для таго, каб нелегальна пераправіць у Латвію мігрантаў. Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі падкрэслівае, што яго падначаленыя не наносяць шкоды беларускай памежнай інфраструктуры.

Сітуацыю з мігрантамі на мяжы ў Рызе ацэньваюць як напружаную. Там чакаюць, што яна ўскладніцца летам. 

У Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі — вандалы і шкоднікі
delfi.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі