Уначы на мяжы з Беларуссю трое мужчын накінуліся на латвійскага памежніка
На латвійска-беларускай мяжы / facebook.com/valdibasmaja
Уначы 2 траўня на мяжы з Беларуссю трое мужчын накінуліся на латвійскага памежніка. Яны аказаліся грамадзянамі Індыі, якія нелегальна перайшлі мяжу. Іх удалося спыніць толькі з дапамогай службовых сабак. Парушальнікаў затрымалі, распавёў Delfi кіраўнік МУС Латвіі Марыс Кучынскіс.
Міністр унутраных спраў Латвіі падкрэсліў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца неспакойнай, паколькі дзясяткі мігрантаў працягваюць рабіць спробы нелегальна трапіць на тэрыторыю ЕС. Мінулай ноччу мяжу "штурмавалі" 90 чалавек.
Урад Латвіі вырашыў працягнуць яшчэ на тры месяцы рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю.
Пакуль Аляксандр Лукашэнка расказвае на нарадах пра "дыверсантаў на мяжы", мігранты з тэрыторыі Беларусі працягваюць "штурмаваць" мяжу з краінамі ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.