Літва адмяняе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Агароджа на мяжы Літвы і Беларусі / dpa
Літва адмяняе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй, паведамляе МУС краіны.
Рэжым надзвычайнага становішча перастане дзейнічаць з поўначы серады, 3 траўня.
Гэты рэжым быў абвешчаны на мяжы з Беларуссю ў лістападзе 2021 года ў сувязі з міграцыйным крызісам і пазней неаднаразова падаўжаўся. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну надзвычайнае становішча было ўведзенае на тэрыторыі ўсёй Літвы. Ад верасня 2022-га гэты рэжым застаўся толькі на мяжы з Расіяй і Беларуссю і на памежных кантрольна-прапускных пунктах.
Адмену надзвычайнага становішча МУС Літвы тлумачыць тым, што новы закон, прыняты Сеймам, дазваляе "разварочваць" нелегальных мігрантаў на мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.