У Латвіі распавялі, чым займаліся беларускія спецслужбы ў 2021-м

У Латвіі распавялі, чым займаліся беларускія спецслужбы ў 2021-м

Латвійская Служба дзяржаўнай бяспекі паведаміла пра асноўныя пагрозы для нацыянальнай бяспекі гэтай краіны ў 2021 годзе. Згадваецца ў справаздачы і Беларусь. Сцвярджаецца, што беларускія спецслужбы працягвалі ў Латвіі збор інфармацыі пра тое, як мясцовыя беларусы адносяцца да грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў РБ. Таксама па звестках латвійскіх спецслужбаў, беларускія сілавыя структуры "засвяціліся" ў спрыянні мігрантам у іх нелегальным падарожжы ў краіны ЕС, у тым ліку і ў Латвію, паведамляе delfi.lv.

Служба дзяржаўнай бяспекі піша, што галоўнай пагрозай для Латвіі ў мінулым годзе былі расійскія спецслужбы. А вось цікавасць кітайскіх спецслужбаў да падзей у гэтай краіне ЕС рэзка знізілася. Мяркуецца, што прычынай сталі ўведзеныя з-за пандэміі каранавіруса абмежаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі