У Латвіі шукаюць магчымасці забараніць аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй

Беларускі аўтамабільны нумар

Беларускі аўтамабільны нумар / Latvijas Televīzija

У Латвіі не адмовіліся ад ідэі абмежаваць рух аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Пра гэта ў эфіры Латвійскага радыё заявіла міністр юстыцыі Інэсэ Лібіня-Эгнерэ.

На яе думку, расіяне могуць атрымліваць аўтамабільныя нумары ў Беларусі і вяртацца ў Латвію ўжо на беларускіх нумарах.

Міністр юстыцыі кажа, што ад пачатку прапаноўвала аднолькавыя санкцыі супраць аўтаўладальнікаў з Беларусі і Расіі. Аднак гэтую прапанову адхіліла працоўная група, якая распрацоўвала пастанову. Распрацоўшчыкі спасылаліся на тое, што ЕС пастанавіў канфіскоўваць толькі аўтамабілі з расійскай рэгістрацыяй.

Як паведамляла Еўрарадыё, на пачатку лістапада латвійскі Сейм забараніў з 14 лютага перамяшчэнне машын з расійскімі нумарамі. Аўтамабілі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, абавязаныя выехаць з краіны або перарэгістравацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі