У Латвіі вырашылі не мяняць назву Беларусі на латышскай мове

У Латвіі вырашылі не мяняць назву Беларусі

У Латвіі вырашылі не мяняць назву Беларусі / pixabay.com

У Латвіі вырашылі не мяняць назву Беларусі на латышскай мове. Адпаведнае рашэнне лінгвісты прынялі летась, перадае DELFI са спасылкай на цэнтр дзяржаўнай мовы.

Па-латышску наша краіна называецца "Baltkrievija". Агучвалася прапанова змяніць назву на "Baltrutenia". Адпаведна, і беларусаў замест "baltkrievi" па-латышску сталі б называць "baltrutēņi". Але ўрэшце лінгвісты рэкамендавалі захаваць цяперашнюю назву.

Варта дадаць, што Расія на латышскай мове назваецца "Кrievija".

Апошнім часам некаторыя еўрапейскія краіны пачынаюць выкарыстоўваць назву Belarus замест ранейшай, якая ў іх мовах літаральна азначае "Белая Расія". У 2021 годзе МЗС Даніі пачало выкарыстоўваць Belarus замест Hviderusland, а ў 2022-м Нарвегія афіцыйна прыняла для выкарыстання назву Belаrus замест ранейшай Hviterussland.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі