У лідскай школе знайшлі сцяг, схаваны да вайны польскімі патрыётамі

На гарышчы паміж кроквамі будаўнікі знайшлі школьны сцяг з імем першага прэзідэнта Польшчы Габрыеля Нарутовіча. Менавіта яго імя насіла да 1939 года навучальная ўстанова. Верагодна, перад прыходам савецкіх войскаў хтосьці з настаўнікаў схаваў сцяг. На ім, дарэчы, не толькі імя польскага прэзідэнта, але і выявы Маці Божай ды герба ў выглядзе арла з каронай.



БелаПАН адзначае, што сцяг някепска захаваўся, цяпер ён знаходзіцца на кансервацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі