У Лідзе два рабочыя задыхнуліся ў цеплаправодным калодзежы (фота)

Як піша прэс-служба ратавальнікаў, у 16-55 майстар Лідскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм па тэлефоне паведаміў, што пры рамонтных работах у цеплаправодным калодзежы два рабочыя страцілі прытомнасць. Аднаму з іх было 52 гады, другому — 56. 

Да месца здарэння накіраваліся ратавальнікі і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. 

Праз пяць хвілін ратавальнікі былі на месцы здарэння. На дне калодзежа яны пабачылі двух мужчын, якія не падавалі прыкметаў жыцця. Калі ратавальнікі дасталі пацярпелых, лекары канстатавалі смерць мужчын. 

Прычына няшчаснага выпадку высвятляецца. Не выключана, што яны атруціліся газам. Праверку праводзіць следчы камітэт.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі