У Лідзе знайшлі нелегальнае віртуальнае казіно
У Лідзе знайшлі нелегальнае віртуальнае казіно. Як паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантроля, у прыватным будынку на ўскрайку горада ўсталявалі сталы для гульні ў карты "з убудаванымі сканерамі". Там жа былі рулетка і шафл-машыны. "У казіно кругласутачна ў анлайн-рэжыме праводзіліся азартныя гульні з дапамогай сеткі інтэрнэт", — рапартуюць кантралёры.
Для маскіроўкі працы анлайн-казіно выкарыстоўвалася нейкае мясцовае таварыства з абмежаванай адказнасцю. 70 яго працаўнікоў аказаліся ўцягнутыя ў незаконную дзейнасць. Даход казіно ацанілі на суму больш за 500 тысяч рублёў, а страты дзяржавы — на больш за 5,5 млн рублёў.
Крымінальныя справы распачатыя ў дачыненні 5 чалавек ("удзельнікаў злачыннай групы").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.