У ліпені інфляцыя ў Беларусі склала 0,4%
У ліпені ў Беларусі індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,4% (у параўнанні са снежнем 2015 года — 107,8%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Што да базавага індэкса спажывецкіх цэнаў, які выключае змены коштаў на асобныя тавары і паслугі, якія рэгулююцца дзяржавай (а таксама на тавары сезоннага характару), то ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,6% (у параўнанні з канцом мінулага года — 106,7%).
У мінулым месяцы харчовыя тавары ў Беларусі падаражэлі на 0,2% у параўнанні з чэрвенем 2016-га (на 10,5% — у параўнанні з ліпенем 2015-га). Кошты на нехарчовыя тавары за месяц выраслі на 0,7% (за год — на 10,1%).
Што да індэксу цэнаў і тарыфаў на платныя паслугі, то ў ліпені 2016 года ён склаў 100,2% у параўнанні з чэрвенем (на 120,1% — у параўнанні з ліпенем 2015-га).