У ліпені заробкі IT-работнікаў у Беларусі складалі каля 3426 рублёў
У ліпені 2016 года заробкі IT-работнікаў у Беларусі складалі каля 3426,6 рубля (у студзені-ліпені — 3557 рублёў). У іх самая высокая сярэдняя зарплата ў нашай краіне. Гэтыя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Адзначаецца, што высокія сярэднія заробкі ў мінулым месяцы былі зафіксаваны ў паветраным транспарце — 2132,2 рубля, у фінансавай і страхавой дзейнасці — 1255,6, вытворчасці хімічных прадуктаў — 1249, вытворчасці коксу і нафтаперапрацоўкі — 1203,5 рублёў. Што да самага нізкага паказчыка сярэдняй зарплаты ў ліпені 2016-га, дык ён быў у работнікаў сацыяльнай сферы — 425,7, у работнікаў бібліятэк і музеяў — 428,3 рубля.
Налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў мінулым месяцы склаў 745,8 рубля (у чэрвені з улікам дэнамінацыі гэтая лічба складала 738,7). Рэальны заробак у студзені-ліпені склаў 96% да ўзроўня аналагічнага перыяда 2015 года.