У Літве пракаментавалі інцыдэнт на памежным пераходзе з Беларуссю

На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt
На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt

У Літве пракаментавалі інцыдэнт на памежным пераходзе з Беларуссю. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі раней заявіў, што "ўзброены літоўскі памежнік парушыў дзяржаўную мяжу". Здарылася гэта на пераходзе Мядзінінкай — Каменны Лог.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы прызнае, што "службовая асоба магла зайсці на тэрыторыю Беларусі". Па яе версіі, у другой палове дня ў чацвер да літоўскіх памежнікаў звярнулася жанчына, у якой было немаўля на руках. Яна ехала ў Літву і сказала, што хоча хутчэй праехаць мяжу.

"Калі памежнік пачаў суправаджаць яе да яе аўтамабіля, па папярэдніх даных, па неасцярожнасці, ён мог заступіць на беларускі бок", цытуе паведамленне lrt.lt. Адзначаецца, што насамрэч у літоўца не было пры сабе зброі. Ён служыць у Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы толькі два тыдні. Літоўскі бок праводзіць службовую праверку.

Раней пра неаднаразовае парушэнне мяжы беларускімі памежнікамі заяўляла Літва. Яны таксама заходзілі на чужую тэрыторыю на лічаныя метры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі