У Літву прыбыла першая партыя звадкаванага прыроднага газу з ЗША

У Літву прыбыла першая партыя звадкаванага прыроднага газу з ЗША

У Літву прыбыла першая партыя звадкаванага прыроднага газу з ЗША. Наша суседка купіла яго ў амерыканцаў першай з постсавецкіх краін. Як інфармуе Delfi, першая партыя звадкаванага прыроднага газу прыбыла ў панядзелак у порт Клайпеды. У верасні чакаецца наступны груз. Аднак літоўскія палітыкі і бізнесмены пакуль асцярожна каментуюць перспектывы выцяснення амерыканскім расійскага газу.

Міністр энергетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас на прэс-канферэнцыі заявіў, што “грузаў будзе ўсё больш і больш”. “Несумненна, гэта бізнес, ціск канкурэнцыі, але ўсё толькі на карысць”, — сказаў ён. А міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус адзначыў, што прыбыццё першай партыі звадкаванага прыроднага газу з ЗША — гэта надзвычай падзея не толькі для Літвы, але і “для ўсяго рэгіёну”. Ён падкрэслівае, што стратэгічнае партнёрства ЗША і Літвы “мацуецца з кожным днём”.

Кіраўнік Lietuvos energija Далюс Місюнас кажа, што газ з ЗША на сённяшні дзень таннейшы за расійскі газ, які прадае “Газпрам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі