У Лівіі колькасць ахвяр паводкі перавысіла 3000, параненых — больш за 10 тысяч
Паводка ў Лівіі
Больш за тры тысячы чалавек загінулі ў выніку паводкі, якая абрынулася на ўсходняе ўзбярэжжа Лівіі, пішуць СМІ са спасылкай на лівійскія ўлады. Найбольшая колькасць ахвяраў зафіксаваная ў горадзе Дзерна.
Паводле падлікаў Міжнароднага Чырвонага Крыжа, колькасць зніклых складае 10 тысяч чалавек.
Улады Лівіі абвясцілі трохдзённую жалобу па загінулых падчас стыхійнага бедства.
Паводка ў Лівіі пачалася пасля таго, як на Міжземнамор'е абрынуўся ўраган "Даніэль". Ён закрануў такія гарады Лівіі, як Бенгазі, Байда, Аль-Мардж, Суса і Дзерна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.