У Лодзі адкрылася выстава сучаснай беларускай фатаграфіі
Экспазіцыю можна ўбачыць да 16 чэрвеня ў галерэі OFF PIOTRKOWSKA (Piotrkowska 138/140).
На ёй прадстаўленыя працы 16 вядомых беларускіх фатографаў. Сярод іх — Андрэй Лянкевіч, Сяргей Гудзілін, Аляксандр Саенка ды іншыя.
Выстава адкрытая ў межах Фотафестывалю-2013. У яго праграме: вернісажы, уручэнне ўзнагароды Grand Prix Fotofestiwal 2013, прэм’ера FotoSuperMarketu — гандлю фотаздымкамі і фотаапаратурай, семінары ды шмат іншага.