У Лондане +40, у Іспаніі гараць лясы, у Францыі — эвакуацыя людзей і жывёл
Летняя спёка накрыла Еўропу. Сіноптыкі заяўляюць пра "тэмпературны апакаліпсіс", ад наступстваў якога пакутуе амаль цэлы кантынент.
Распаленыя патокі паветра рухаюцца на поўнач Еўропы. У Францыі і Вялікабрытаніі аб'яўленыя папярэджанні з дакладнымі рэкамендацыямі насельніцтву, піша BBC.
Аўторак 19 ліпеня стаў самым спякотным днём у гісторыі Вялікабрытаніі. У Хітраў тэмпература паветра дасягнула 40,2°С. Сіноптыкі папярэджваюць, што гэта не мяжа.
У Лутоне — адным з аэрапортаў Лондана — расплавілася частка ўзлётнай паласы, парушыўся расклад рэйсаў. Ад высокіх тэмператур пацярпелі чыгуначныя шляхі на поўдні краіны.
У Францыі гараць лясы. З паўднёва-заходніх рэгіёнаў краіны эвакуяваныя больш за 30 тысяч чалавек. А яшчэ — тысяча жывёл з заапарка Нанта.
На поўначы Іспаніі — +43 градусаў па Цэльсіі. У краіне праблемы з чыгуначнымі перавозкамі. Гараць лясы, як у Партугаліі і Грэцыі. У аўторак партугальская шлюбная пара згарэла ў сваім аўто пры спробе эвакуявацца. Днямі ў Партугаліі было +47, чарговы тэмпературны рэкорд. У краіне аб'яўлены самы высокі пажарны ўзровень пагрозы. У апошнія тыдні ў Партугаліі і Іспаніі ад спёкі памёрла каля тысячы чалавек.
Чакаецца, што ў другой палове тыдня спёка сбрынецца на Нідэрланды, Германію і Бельгію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.