У Лондане арыштавалі 11 удзельнікаў студэнцкай акцыі пратэсту (фота)

У Лондане арыштаваныя 11 удзельнікаў шматтысячнага студэнцкага маршу. Ён прайшоў у сераду па вуліцах брытанскай сталіцы, перадае ВВС.

Удзельнікі дэманстрацыі пратэставалі супраць скарачэнняў бюджэту на адукацыю, супраць платнага навучання ва ўніверсітэтах і пазык, у якіх апынаюцца студэнты пасля заканчэння ВНУ. У сярэднім запазычанасць складае 40 тысяч фунтаў.

Напачатку ціхая і спакойная дэманстрацыя скончылася мітынгам на Парламенцкай плошчы пасля таго, як удзельнікі акцыі прарваліся скрозь загароды. Па словах паліцыянтаў, у іх ляцелі розныя прадметы, дэманстранты павалілі ахоўныя бар'еры вакол газона на Парламенцкай плошчы. Дэманстранты выкрыквалі лозунгі "Кнігі, а не бомбы"!" і неслі транспаранты" Бясплатная адукацыя! Абкласці падаткамі багатых!"

Некаторыя студэнты спрабавалі напасці на кафэ Starbucks. Дэманстранты былі незадаволеныя тым, як кампанія ўхілялася ад выплаты падаткаў у Вялікабрытаніі.

Паліцыя арыштавала 11 удзельнікаў студэнцкай дэманстрацыі. Прычым двух затрымалі на напад на паліцыянтаў, якія ахоўвалі ўваход у штаб-кватэру Кансерватыўнай партыі ў Лондане. Паведамляецца, што тры паліцэйскія атрымалі невялікія траўмы.

Фота — Getty і AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі