У Лондане спадзяюцца, што і ЗША ўвядуць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

У Лондане спадзяюцца, што і ЗША ўвядуць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

У Лондане спадзяюцца, што і ЗША ўвядуць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. "Я чакаю, што ЗША пойдуць па тым жа шляху, цытуе словы міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Дамініка Рааба ТАСС. — Я мяркую, што яны хочуць пабачыць пэўнае лідарства з боку Еўропы".

6 кастрычніка Рааб выступаў у камітэце па замежных справах брытанскага парламента.

Урад Вялікабрытаніі ўвёў санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння 29 верасня. Тады ж санкцыі ўвяла і Канада. Праўда, іх "чорныя спісы" адрозніваюцца — у брытанскім 8 чалавек, у канадскім — 11. У "чорным спісе" ЕС 40 чалавек і, як чакаецца, ён будзе пашырацца. Гэта людзі, адказныя "за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека". Брусель вырашыў не ўключаць у гэты спіс Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі