У Луганску баевікі напалі на вайсковую часць, ахвяры з абодвух бакоў
Удзень 28 мая сепаратысты паспрабавалі захапіць вайсковую часць 3035 Усходняга тэрытарыяльнага аб'яднання Нацыянальнай гвардыі Украіны.
Гэта полк па канваяванні асуджаных і асоб, узятых пад варту. Вайсковая часць дыслакуецца ў Луганску.
Праваахоўнікі аказваюць супраціў нападнікам, ідзе бой, перадае УНІАН. Ёсць страты як сярод украінскіх вайскоўцаў, так і сярод нападнікаў. У СМІ з'явіліся звесткі, што баевікі патрабуюць ад вайскоўцаў скласці зброю.
Фота — Reuters