У Львове "Беркут" паставілі на калені (відэа)
Каля ста супрацоўнікаў спецпадраздзялення сталі на калені перад шматтысячным натоўпам на плошчы каля помніка Шаўчэнку.
Яны прасілі прабачэння ў людзей і абяцалі, што заўсёды будуць на баку народа.
Людзі крычалі "беркутаўцам" "Ганьба!" і кідалі ў іх манетамі ды іншымі дробнымі рэчамі. Байцы спецпадраздзялення сцвярджалі, што хоць і былі ў Кіеве, але ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымалі, інфармуе УНІАН.
Як байцы "Беркута" збіваюць і ставяць на калені затрыманых у Кіеве (відэа)