У Магілёўскай вобласці на пажары загінуў мужчына, якога ратавалі два тыдні таму

У Магілёўскай вобласці на пажары загінуў мужчына, якога ратавалі два тыдні таму

У пасёлку Круглае, што ў Магілёўскай вобласці, на пажары загінуў 50-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося ў ноч на 15 студзеня. Узгаранне ў жылым доме заўважыла суседка, якая і выклікала МНС.

Пажарныя, якія прыбылі на месца, знайшлі ў доме труп яго гаспадара: мужчына ляжаў на падлозе ля дзвярэй.

Адметна, што менавіта па гэтым адрасе пажарныя выязджалі літаральна два тыдні таму, 31 снежня. Тады пажар пачаўся раніцай і трывогу падняла таксама суседка. Гаспадара дома таксама знайшлі на падлозе і даставілі ў рэанімацыю з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”. Гэтым разам яго не паспелі выратаваць.

У абодвух выпадках прычынай здарэння стала неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі