У Магілёўскай вобласці за медыцынскую памылку судзілі хірурга

У аперацыйнай, ілюстрацыйнае фота

У аперацыйнай, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На год "хатняй хіміі" і штраф у 100 базавых велічынь (4 тысячы рублёў) асудзіў суд Кіраўскага раёна 35-гадовага хірурга. Падставай для разгляду ягонай справы ў судзе стала медыцынская памылка, расказваюць у Генпракуратуры Беларусі.

У ліпені 2022 года ў бабруйскай бальніцы хірург апераваў жанчыну. Ёй выдалялі хваравіта зменены жоўцевы пухір. Аднак падчас аперацыі доктар пашкодзіў пацыентцы пазапячоначныя жоўцевыя пратокі і не заўважыў. Жанчыну потым яшчэ двойчы аперавалі, каб не дапусціць "развіцця наступстваў, якія пагражаюць жыццю пацыенткі". Падчас адной з аперацый і было выяшленае пашкоджанне пазапячоначнага ўчастка жоўцевыводных шляхоў. Праблему ліквідавалі. Але на гэтым фоне ў жанчыны абвастрылася ішэмічная хвароба сэрца. Плюс у яе была артэрыяльная гіпертэнзія. У выніку 1 жніўня 2022 года яна памерла ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Доктар сваю віну прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі