У магілёўскім саборы мужчына параніў нажом япіскапа Сафронія

Напад здзейснены ў нядзелю ў магілёўскім кафедральным саборы ў імя Трох свяціцеляў на япіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Перад пачаткам Боскай літургіі, каля 9 гадзін раніцы, калі япіскап уваходзіў у храм, да яго падышоў мужчына, які нанёс удар у жывот. Уладыка паспеў закрыцца рукой ад другога ўдара. Вернікі схапілі нападніка і перарадалі яго міліцыі. Япіскап Сафроній быў дастаўлены ў Першую гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму зрабілі аперацыю.

"Интерфакс" паведамляе, што жыццёва важныя органы не былі закранутыя. Аперацыя прайшла паспяхова і жыццю япіскапа нічога не пагражае.



Даведка "Еўрарадыё": Япіскап Сафроній (Юшчук) нарадзіўся ў в. Кацельня-Баярская Брэсцкага раёна ў 1951 годзе. У красавіку 1987 г. стаў манахам Жыровіцкага манастыра, іерадыякан, іераманах. У 1990 г. стаў ігуменам і благачынным Жыровіцкага манастыра. У 1994 г. узведзены ў сан архімандрыта. З 1994 г. — благачынны Благавешчанскага манастыра ў Смалявіцкім раёне. З 2001 г. — япіскап Брэсцкі і Кобрынскі, з кастрычніка 2002 г. — япіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі.


Фота — sobor.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі