У Магілёве адменены фестываль "Магутны Божа"

У Магілёве адменены фестываль "Магутны Божа"

У Магілёве адменены традыцыйны Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа", які ўпершыню прайшоў у 1993 годзе, піша сайт katolik.life. У апошні час фэст ладзіўся раз на два гады і мусіў прайсці акурат сёлета. Аднак у гэтым годзе фестываль не запланаваны. І яго арганізатары не кажуць чаму.

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" ставіў перад сабой мэтай адраджэнне духоўнай культуры на хрысціянскім падмурку, духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі. Мерапрыемства аб'ядноўвала больш за 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін. Апроч таго ладзіліся канферэнцыі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні рэлігіі і веравызнання, узаемадзеяння царквы і дзяржавы.

Фэст быў названы па вершы Наталлі Арсенневай "Магутны Божа", які шырока выконваўся як у касцёлах, так і ў цэрквах. Аднак пасля падзей беларускага супраціву 2020-21 гадоў пачаў забараняцца для выканання ў праваслаўнай царкве.

Тым не менш 5 верасня пройдзе першы Фестываль хрысціянскай культуры. Але не ў Магілёве, а Мінску на Залатой Горцы. Наведвальнікаў чакае выступ хораў і канцэрт арганнай музкі, а таксама імша, кірмаш, выстава і забавы для дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі