У Магілёве матацыкліст урэзаўся ў зад машыны, сальтануў і паехаў далей на яе даху (відэа)
Як паведамляецца, у гэтай незвычайнай аварыі ніхто моцна не пацярпеў.
Відэа ў інтэрнэце размясціла мясцовае ДАІ. На думку каментатараў, аўтамабіль рэзка зніжаў хуткасць перад усталяванай непадалёк камерай фотафіксацыі перавышэння хуткасці. Матацыкліст такой неспадзяванкі не ўлічыў.