У Магілёве разам з беларускімі і савецкімі неслі расійскія сцягі (фота)

Распачаў парад маршам вайсковых частак Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна. Асноўную калону склалі ветэраны, прадстаўнікі ўлады і працоўных калектываў. Дзея адбывалася на вуліцы Першамайскай.

Паглядзець на парад прышло каля 10 тысяч гараджан. Гэта былі пераважна дзеці з бацькамі і настаўніцы з вучнямі. Пачатак мерапрыемства, дарэчы, затрымалі на паўгадзіны. Перад пачаткам шэсця ўздоўж дзіцячых шэрагаў прабег мужчына, сказаўшы: "Усе шумім, дзеткі! Калі ветэраны з'явяцца, крычыце "Дзякуй!".

Сталыя людзі абураліся, што ў савецкія часы было шумна і весела. усім абвяшчалі, хто зараз будзе ісці або ехаць, а цяпер — толькі аркестр ды міліцыянты.

Пытанні ў магілёўцаў выклікалі расійскія сцягі, якія дэманстранты неслі разам з беларускімі і савецкімі. Людзі пыталіся, чаму не відаць сцягоў іншых былых савецкіх рэспублік: іх народы таксама ваявалі і перамаглі.

Некаторыя выказваліся наконт "георгіеўскіх" стужак: "Ва ўстановах горада загадалі насіць толькі чырвона-зялёныя стужкі. Муж распавядаў, што ўсім сказалі не выкарыстоўваць "георгіеўскую"  сімволіку".

На працягу мерапрыемства да ветэранаў падбягалі малыя і працягвалі кветкі. Найбольш смелыя рабілі з героямі свята сэлфі. Праз паўтары гадзіны шэсце скончылася. А на плошчы Славы пачаўся святочны канцэрт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі