У Македоніі пройдзе рэферэндум аб змене назвы краіны
У Македоніі пройдзе рэферэндум аб змене назвы краіны. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Зоран Заеў. Ён адзначыў, што з суседняй Грэцыяй вядуцца адпаведныя перамовы, але ён пакуль не разгалошвае падрабязнасцяў.
Македонія з часоў распаду Югаславіі вядзе спрэчку з Грэцыяй пра сваю назву. Па патрабаванні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвае на тым, каб назва Македоніі была зменена, бо яе блытаюць з грэчаскай правінцыяй — гістарычнай вобласцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай.
Праз гэты канфлікт Грэцыя блакуе далучэнне Македоніі да Еўрасаюза і НАТА. Версіі магчымага назвы для Македоніі не называюцца, паведамляюць замежныя СМІ.