У Маладзечанскім раёне падчас "ямачнага рамонту" загінуў чалавек
![На месцы трагічнага здарэння / t.me/minobl_uvd/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/JR.jpg.webp?itok=BZYiEtMi)
На месцы трагічнага здарэння / t.me/minobl_uvd/
У Маладзечанскім раёне падчас "ямачнага рамонту" загінуў чалавек. 46-гадовы дарожны рабочы трапіў пад колы грузавіка МАЗ і ад атрыманых траўмаў памёр.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў панядзелак на 4-м кіламетры аўтадарогі "Гарадок — Ермакі". Міліцыя анансуе, што "службовыя асобы, адказныя за выкананне дарожных працаў, таксама будуць прыцягнутыя да адказнасці".
Праблема стану дарог актуальная для ўсёй краіны. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду з-за санкцый ужо немагчыма. Улады канцэнтруюцца на "ямачным рамонце", праводзяць нават семінары па ім.
![У Маладзечанскім раёне падчас "ямачнага рамонту" загінуў чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/211_1.jpg.webp?itok=JRec32k-)
![У Маладзечанскім раёне падчас "ямачнага рамонту" загінуў чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_31.jpg.webp?itok=mQ3C2Xr-)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.