У маладзечанскім тэатры паставілі “Час сэканд хэнд” па кнізе Святланы Алексіевіч
17 сакавіка ў Мінскім абласным драмтэатры, які працуе ў Маладзечне, адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Час сэканд хэнд” па аднаіменнай кнізе Святланы Алексіевіч. У афішы жанр спектакля вызначаны як “дакументальная драма”.
Пастаноўку і сцэнічную рэдактуру ажыццявіў заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка. У спектаклі, які складаецца з пранізлівых маналогаў пра савецкае мінулае, задзейнічаная амаль уся трупа драмтэатра.
“Твор пісьменніцы напоўнена шматгалосы сведак, у кожнага з якіх была свая адмысловая гісторыя, выпакутаваны вопыт жыцця. Кніга і спектакль па ёй дапамагаюць разабрацца, асабліва моладзі, у дэталях таго часу. Гэта пра тое, як пасля развалу вялікай краіны людзі выжывалі ў новых умовах, як ламаліся лёсы, а часам і жыцця былых савецкіх грамадзян”, — так спектакль анансаваўся на сайце тэатра.
“Час сэканд хэнд” ішоў на рускай мове. Святлана Алексіевіч на прэм’еры не прысутнічала.
Пастаноўка прайшла пры поўным аншлагу, гледачы былі вельмі ўражаныя.
"Час сэканд хэнд" — апошняя кніга Святланы Алексіевіч з цыкла "Галасы ўтопіі". Яна была апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2015-м беларуская пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.