У Маладзечне трапіў у аварыю аўтамабіль міліцыі, два чалавекі пацярпелі
У Маладзечне трапіў у аварыю аўтамабіль міліцыі, два чалавекі пацярпелі. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, 23 сакавіка каля 17-й гадзіны службовая "Шкода" ехала на месца ДТЗ з загінулым і на скрыжаванні наляцела на "Форд". Абодва аўтамабілі разбітыя. 18-гадовага кіроўцу "Форда" і яго 43-гадовага пасажыра завезлі ў бальніцу.
Міліцыя не піша, хто вінаваты ў ДТЗ, адзначае толькі, што "абставіны здарэння высвятляюцца". За рулём міліцэйскага аўтамабіля быў 39-гадовы кіроўца. Сцвярджаецца, што ён ехаў з "уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў, а таксама з уключаным гукавым сігналам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.