У Марыупалі расіяне скінулі бомбы на радзільню і дзіцячую лякарню

У Марыупалі расіяне скінулі бомбы на радзільню і дзіцячую лякарню

Па медустановах у цэнтры Марыупаля нанесены авіяўдар, паведамляе hromadske.ua.

Некалькі бомбаў былі скінутыя на дзіцячую лякарню. Яе корпус цалкам разбураны. Таксама авіяўдар быў нанесены па радзільні. 

Колькасць пацярпелых удакладняецца. На месцы працуюць ратавальнікі, эвакуююць параненых.

Дарэчы, на 9 сакавіка Украіна і Расія дамовіліся пра рэжым цішыні з 9:00 да 21:00 для эвакуацыі насельніцтва па шасці гуманітарных калідорах. Адзін з гэтых калідораў — Марыупаль-Запарожжа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі