У машыне затрыманага актывіста БХД міліцыя "шукае наркотыкі"

Нагадаем, што сустаршыню аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгія Дзмітрука і каардынатара БХД па Брэстчыне Змітра Шурхая затрымалі 25 сакавіка ў Брэсце. Адбылося гэта каля 13-й-й гадзіны пасля сустрэчы  з генеральным консулам Украіны ў Брэсце.



Па словах Кісляка, аўтамабіль спынілі на выездзе з гораду, а не каля кансуляту, як паведамлялася раней. Актывісты ехалі ў Мінск для ўдзелу ў святкаванні Дня Волі. Супрацоўнікі ДАІ заявілі ім, што іх машыны лічыцца ва ўгоне.



Затрыманых актывістаў завезлі ў Ленінскі РУУС, кажа Кісляк:



Раман Кісляк: "Ужо ў Ленінскім РАУС ім паведамілі, што было атрымана тэлефанаванне, што ў іх машыне перавозяцца наркотыкі. І іх правяраюць на прадмет наяўнасці наркотыкаў".



Актывістаў накіравалі на медагляд наконт ужывання алкагольных і наркатычных рэчываў. Па словах Кісляка, у машыне "Таёта Камры", якая належыць Дзмітруку, міліцыя праводзіць дагляд — шукае наркотыкі.



Фота Дзмітрука — telegraf.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі