У Маскве арыштавалі хулігана, які сарваў канцэрт Макарэвіча (відэа)

Суд адправіў яго за краты на месяц — да 1 лістапада. Расследуецца крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства". Зламысніку пагражае да 7 гадоў зняволення, інфармуе РІА "Новости".

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 25 верасня ў маскоўскім Доме музыкі. На 38-й хвіліне выступу музыканта некалькі чалавек у так званай віп-зоне падняліся і з крыкамі "Макарэвіч — здраднік, прадаў Радзіму" раскідалі шмат улётак. Пасля гэтага Андрэй Макарэвіч спрабаваў працягнуць канцэрт, але высветлілася, што невядомыя распырскалі па зале пярцовы спрэй. Усім прысутным давялося яе тэрмінова пакінуць.

Як вядома, нападкі ў Расіі на Андрэя Макарэвіча пачаліся пасля таго, як ён асудзіў дзеянні Расіі ва Украіне.  

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі