У Маскве падчас канцэрту на экране паказалі зварот Марыі Калеснікавай
У Маскве ў клубе Adrenaline Stadium падчас канцэрту, прысвечанага 11-годдзю тэлеканала "Дождь", на экране паказалі зварот Марыі Калеснікавай. Беларуская палітзняволеная знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года. Урывак са звароту Калеснікавай, запісанага на выпадак арышту, прагучаў падчас выступу расійскага музыкі Noize MC. А падчас выступу беларускі Леры Яскевіч на экране паказалі кадры з мірных пратэстаў у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.