У Маскве прадстаўнікі Беларусі і Расіі абмяркоўвалі "інтэграцыйныя працэсы"
Учора там прайшла сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні расійскага ўрада Аркадзя Дварковіча.
Падчас размовы яны абмеркавалі "пытанні прасоўвання сумесных інтэграцыйных праектаў". Таксама гаворка ішла пра меры, накіраваныя на забеспячэнне роўных канкурэнтных умоў у справе паставак тавараў на рынак краін Мытнага саюза, адзначае БЕЛТА. Іншыя дэталі сустрэчы невядомыя.
Фота — ria.ru