У Мазырскім раёне за адну ноч на пажарах загінула чатыры чалавекі (фота)

У Мазырскім раёне за адну ноч на пажарах загінула чатыры чалавекі (фота)

Чатыры чалавекі загінулі ў Мазырскім раёне ў выніку пажараў, якія здарыліся мінулай ноччу. Першы трагічны выпадак адбыўся каля другой гадзіны ў вёсцы Дзербінка Махновіцкага сельскага савета. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дом палаў агнём, а дах абрынуўся. Пад заваламі знайшлі целы гаспадара дома 1959 года нараджэння і яго жонкі 1960 года нараджэння.

Прыкладна ў той жа час выратавальнікі тушылі пажар у раённым цэнтры, які адбыўся ў прыватным доме па вуліцы Фрунзе. Там таксама знайшлі два трупы — 44-гадовага гаспадара і жанчыны, асоба якой высвятляецца, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі