У Мазыры распачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай
У Мазыры распачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай (ч. 1 арт. 339-1 КК). 28-гадовага мужчыну падазраюць у нанясенні калецтва кату. Увесь працэс здымаўся на відэакамеру і пасля быў выкладзены ў інтэрнэт. Міліцыя шукае падазраванага, каб яго затрымаць.
Як адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, следчыя вывучаюць іншыя запісы здзекаў над жывёламі, якія паступілі з мясцовай міліцыі. Мужчыну будуць правяраць у датычнасці і да іншых фактаў жорсткага абыходжання з катамі. Раней паведамлялася, што мужчыне 27 гадоў, ён беспрацоўны. Ён быў асуджаны за хуліганства і падпал.
БЕЛТА дадае, што падазраванаму пагражаюць грамадскія працы, ці штраф, ці папраўчыя працы на тэрмін да 1 года, ці арышт.