У Мазыры за "абразу Лукашэнкі" асудзілі пенсіянерку
Ірына Сапрыгіна
У Мазыры за "абразу Лукашэнкі" асудзілі на 2 гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" і вялікі штраф (4000 рублёў) пенсіянерку Ірыну Сапрыгіну. Яна знаходзілася за кратамі з 30 кастрычніка 2023 года, была прызнаная палітзняволенай.
Апошні год Сапрыгіна знаходзілася дома, бо даглядала сваю 83-гадовую маці, ліквідатарку ЧАЭС, якая мае інваліднасць другой групы. Маці Ірыны Сапрыгінай не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў няма. Тым не менш Сапрыгінай не змянілі меру стрымання і пакінулі да суда за кратамі. Вядома таксама, што да маці палітзняволенай прыходзіў міліцыянер і цікавіўся яе стаўленнем да Украіны і Ізраіля.
Справу разглядаў суд Мазырскага раёна. Прысуд вынес суддзя Анатоль Стрэльчанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.