У мінчука за два з паловай месяцы тройчы гарэла кватэра

У мінчука за два з паловай месяцы тройчы гарэла кватэра

Мінскія ратавальнікі ўвечары 30 снежня атрымалі выклік ў дом №3 на вуліцы Альшэўскага. На месцы здарэння яны выявілі, што прычынай выкліку стала тленне пасцелі ў двухпакаёвай кватэры. Сама кватэра размяшчаецца на другім паверсе пяціпавярховага дома. Гаспадар, 45-гадовы дворнік, падчас прыезду ратавальнікаў быў п'яны.

Узгаранне было ліквідаванае за лічаныя хвіліны. Прычынай эксперты называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Дарэчы, гэтая кватэра гарыць трэці раз за апошнія два з паловай месяцы, перадае прэс-служба МНС. Папярэднія разы ратавальнікі выязджалі сюды 18 кастрычніка і 11 снежня.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі