У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)

У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)

У Нацыянальны мастацкі музей прывезлі буйную прыватную калекцыю князя Мацея Радзівіла, нашчадка найвядомейшага беларускага магнацкага роду Радзівілаў. Яна ўключае 99 прадметаў, сярод якіх 30 жывапісных твораў, 39 — графікі, 20 — прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Выстава размешчана ў дзвюх залах: у першым — калекцыя князя Мацея, у другім — збор музея, у якім захоўваюцца партрэты сям'і Радзівілаў, кнігі з бібліятэк магнатаў а таксама дакументы, якія тычацца нацыяналізацыі нясвіжскай калекцыі Радзівілаў у 1939 годзе.

 

У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)

Цікава, што некаторыя партрэты, прадстаўленыя ў Мінску, захаваліся ў адзіным экземпляры. Сярод экспанатаў выставы абазнаныя ў мастацтве людзі абавязкова раяць звярнуць увагу на партрэт каралевы Польшчы Барбары Радзівіл, надмагільны партрэт Караля Станіслава Радзівіла,  срэбны медаль XVI стагоддзя аўтарства Бенвенута Чэліні, партрэт Уршулі Радзівіл, якая напісала для нясвіжскага тэатра 16 оперных і драматычных лібрэта, працы знакамітых еўрапейскіх майстроў Марчэла Бачарэлі, Францішка Ксаверыя Лампі, гравюры Дамініка Кусто, дэкаратыўную шоўкавую тканіну канца XVIII ст., унікальны слуцкі пояс з тканай меткай "SLUCK",  радавод Радзівілаў.

 

У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)
У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)
У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)

Выстава працуе штодня з 11 да 19 гадзіны.


26 лютага ў 18.00 у музей завітае сам уладальнік калекцыі князь Мацей Радзівіл.

У межах выставы па суботах з 4 сакавіка па 8 красавіка можна будзе наведаць адмысловы лекторый выхаднога дня "Радзівілы: лёсы, краіны і роды". Пачатак лекцый у 16.00. Уваход па квітках у музей і лекцыйных абанементах.

 

У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)
У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)
У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)
У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)
У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі