У мінскага прадпрымальніка знайшлі каля 4 кг небяспечных псіхатропаў
Наркадылера з вялікай партыяй наркотыку затрымалі праваахоўнікі ў Мінску ўвечары 2 лютага.
Як паведамляе прэс-служба МУС, затрыманы — індывідуальны прадпрымальнік, мінчук. У яго аўтамабілі "Таёта" і ў арандаванай кватэры міліцыянты знайшлі і забралі 3,87 кг псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.
За незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў на мінчука пачалі крымінальную справу.