У мінскай Курасоўшчыне гарэла кавярня (фота)

У мінскай Курасоўшчыне гарэла кавярня (фота)

У мінскай Курасоўшчыне ўвечары 23 студзеня гарэла кавярня “Дамаск”, размешчаная на вуліцы Казінца. Агонь і клубы дыму былі бачныя далёка ад месца здарэння. Як паведамілі Onliner.by  у Мінскім гарадскім упраўленні МНС, паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў 18.06. Пажар пачаўся з драўляных элементаў прыбудаванай летняй тэрасы з падсобнымі памяшканнямі, а затым перакінуўся на сам двухпавярховы будынак кавярні.

Агонь пашкодзіў агулам 350 квадратных метраў плошчы збудавання. Пацярпелых няма. Узгаранне тушылі гадзіну. Адметна, што будынак не быў абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі