У мінскай лякарні памёр падлетак, якога на вуліцы збіў фургон

У мінскай лякарні памёр падлетак, якога на вуліцы збіў фургон

У мінскай лякарні памёр падлетак, якога збіў фургон Iveco на вуліцы Напалеона Орды ў Мінску. Здарэнне адбылося 11 снежня. Навучэнец 1 курса каледжа пераходзіў праезную частку на рэгуляваным пешаходным пераходзе, калі на яго наехала машына. За рулём быў 24-гадовы мужчына. Пешаход атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў лякарню, але 16 снежня памёр.  

Кіроўца — экспедытар прыватнага гандлёвага прадпрыемства. Медыцынская праверка паказала, што ён быў цвярозы. Аднак сёлета ён двойчы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Тэхагляд транспартны сродак праходзіў год таму, у снежні 2016 года.

Следчы камітэт распачаў па факце здарэння крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання), піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі