У Мінскай вобласці болей за 14 тысяч чалавек заставаліся без святла

У Мінскай вобласці болей за 14 тысяч чалавек заставаліся без святла

Болей за 14 тысяч чалавек у Мінскай вобласці ўвечары 21 студзеня засталіся без электрычнасці. Аварыйнае адключэнне святла адбылося ў Мінскім і Маладзечанскім раёнах: спыніліся падстанцыі “Чысць” і “Новы Двор”. У выніку без святла засталіся 56 населеных пунктаў, у якіх размешчана 76 шматкватэрных і 4 137 прыватных жылых дамоў, пяць малочна-таварных фермаў і два цэнтральныя цеплапункты ў пасёлку Чысць.

Для забеспячэння электрычнасцю выкарысталі два перасоўныя генератары. Мяркуецца, што адключэнне адбылося з-за падзення дроту неэксплуатаванай паветранай лініі электраперадачы 330 кВ “Паўночная-Маладзечна” на лінію 110 кВ. Апоўначы электразабеспячэнне цалкам аднавілі, паведамляе прэс-служба МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі