У Мінскай вобласці дагэтуль не адноўлены дахі каля 400 будынкаў (фота)
У Мінскай вобласці дагэтуль не адноўлены дахі каля 400 будынкаў і 129 апор ліній электраперадачы. Аднаўленчыя работы працягваюцца, інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці.
Моцны вецер, град і залевы абрынуліся на рэгіён у пачатку тыдня. Найбольш магутны ўдар стыхіі быў зафіксаваны 13 ліпеня, калі праз Беларусь прайшоў ураган (з парывамі ветру да 21 метра за секунду). У гэты дзень пацярпелі больш за 500 населеных пунктаў у 26 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама сталіца.
На раніцу 17 ліпеня ў Мінскай вобласці заставаліся пашкоджанымі дахі 417 будынкаў: 325 жылых дамоў, 92 сельскагаспадарчых будынкаў, з іх 18 малочных ферм. За мінулыя суткі адноўленыя дахі 169 будынкаў, з іх 146 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў.
На тэрыторыі Мінскай вобласці была пашкоджаная 381 апора ліній электраперадачы, 1/3 іх яшчэ не адрамантаваныя.
Аляксандр Бяганскі: Такія буры, як 13 ліпеня, сёлета яшчэ могуць паўтарыцца