Вінаватымі ў затапленні дарогі ў Мядзельскім раёне прызналі баброў
Аднаўленчыя працы
Вінаватымі ў затапленні дарогі ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці прызналі баброў. Сакратар камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме Руслаў Рабчэўскі кажа, што праз іх "дзейнасць" і значных ападкаў у апошнія дні плаціна не вытрымала напору вады, і яе патокі накіраваліся ўніз да возера Нарач, піша "Нарачанская зара".
Ратавальнікі паведамлялі, што напярэдадні ў Мядзельскім раёне падтапіла дарогу Р-28 каля вёскі Пасынкі — каля 15 метраў. Да таго ж яшчэ аказаліся размытыя 25 метраў абочыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.