У Мядзельскім раёне затапіла дарогу
Падтоплены ўчастак засыпалі пяском
У Мядзельскім раёне напярэдадні вечарам падтапіла дарогу Р-28 каля вёскі Пасынкі, распавядаюць у МНС. Шырыня дарогі тут складае 6 метраў, працягласць падтаплення — каля 15 метраў. Да таго ж яшчэ апынуліся размытыя 25 метраў абочыны.
Ратавальнікі прыгналі на месца здарэння 7 адзінак тэхнікі — падсыпалі падтоплены ўчастак. Позна ўвечары — у раёне 23 гадзін — адкрылі рух па адной паласе. Але аднаўленчыя работы будуць працягнутыя і сёння, адзначылі ў МНС.
Што стала прычынай падтаплення, у ведамстве не ўдакладнілі. Учора ў Беларусі ішлі дажджы. Моцныя ападкі (дождж, мокры снег) і вецер прагназуюцца і сёння. У трох абласцях краіны Белгідрамет абвясціў на сёння аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.