Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне

Непагадзь на Гродзеншчыне

Непагадзь на Гродзеншчыне / прэс-служба Мінэнерга

22 красавіка ў многіх рэгіёнах Беларусі адзначаецца паніжэнне тэмпературы і мокры снег.

На тэрыторыі Гродзеншчыны сёння назіраюцца моцныя ападкі і вецер парывамі да 17-20 метраў за секунду. У Іўеўскім раёне, як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, без святла засталіся 50 населеных пунктаў, адключаныя 117 трансфарматарных падстанцый.

Адключэнні фіксаваліся таксама ў Воранаўскім раёне. Асноўнай прычынай называюць наліпанне мокрага снегу на дратах.

Над аднаўленнем электразабеспячэння працуюць 11 аператыўна-выязных брыгад з Ашмянаў і Ліды з выкарыстаннем спецтэхнікі. Пры неабходнасці да іх гатовыя далучыцца брыгады з іншых электрасеткавых філіялаў.

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму снегам засыпала паўночны ўсход краіны — Віцебск, Оршу, Магілёў.

Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне
Непагадзь на Гродзеншчыне / прэс-служба Мінэнерга
Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне
Непагадзь на Гродзеншчыне / прэс-служба Мінэнерга
Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне
Непагадзь на Гродзеншчыне / прэс-служба Мінэнерга

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі