У Мінскай вобласці двое пешаходаў пацярпелі, пераходзячы дарогу па “зебры”
За мінулыя суткі ДАІ Мінскай вобласці зарэгістравала два выпадкі траўмавання пешаходаў, якія пераходзілі дарогу па “зебры”. Як перадае БЕЛТА, першы інцыдэнт здарыўся раніцай 27 кастрычніка ў Маладзечне: на 16-гадовага мясцовага жыхара наехаў “Дэу Нубіра”. Хлопец трапіў у лякарню з пашкоджаннямі. Другі выпадак быў увечары пятніцы ў Барысаве: пад колы “Мазды” трапіў 55-гадовы мужчына, але яму не спатрэбілася шпіталізацыя.
Таксама ў Смалявіцкім раёне пацярпеў раварыст, якога збіў ГАЗ, што рухаўся ў спадарожным кірунку. Раварыст не быў пазначаны флікерамі, у выніку аварыі ён трапіў у рэанімацыю.
ДАІ заклікае кіроўцаў праяўляць асаблівую пільнасць на нерэгуляваных пешаходных пераходах, зніжаць хуткасць і даваць дарогу пасажырам.